Некалькi слоў пра гiбрыдны характар тэксту Маўлюда XVIII ст.

Santrauka

Артыкул прысвечаны тэксту беларуска-польска-літоўскіх татараў о нараджэннi Прарока Мухамада («Маўлюд»). Мяркуецца, што апошняе перапісванне рукапісу адбылося не раней др. пал. XVIII ст., гэта значыць тады, калі ў арабаграфічных тэкстах пераважала польская мова. Аднак мову  дадзенага тэксту можна  вызначыць як гібрыдную,  якая не толькі адлюстроўвала ідыялект стваральніка, але і смяшчала  элементы таго кніжнага ўзору, на які ён арыентаваўся. Аб’ектам даследавання з’яўляецца лексічная структура тэксту, якая ўяўляе сабой аб’яднанне лексем, што належаць розным мовам (арабізмы, цюркізмы, словы, агульна- славянскага лексічнага фонду, усходнеславянізмы, паланізмы, царкоўна- славянізмы). Ў тэксце назіраецца змешванне не толькі фанетычных і марфалагічных, але і лексiчных паказчыкаў, i гэта не дазваляе выказаць думку, што падобны працэс меў месца толькі ў выніку шматразовага перапісвання. Магчыма, тут таксама назіраецца з’ява, тыповая пры недыферэнцыяваным полілінгвізме, калі індывід не падзяляе сістэму моў і выкарыстоўвае форму, не задумваючыся аб яе моўнай прыналежнасці.

PDF (anglų)
##submission.license.cc.by4.footer##

Atsisiuntimai

Nėra atsisiuntimų.